Штодня каля 100 пешаходаў нясуць з Польшчы праз “Брузгі” камерцыйныя партыі тавару
Пешаходны рух адкрыўся “Брузгах” з пачатку 2014 года. Гэтай магчымасцю можна скарыстацца ў любы час сутак і без абмежаванняў па колькасці рэйсаў.
Пешаходны пераход набыў папулярнасць не толькі сярод турыстаў, але і ў тых, хто робіць “памежны бізнес”.
Па звестках намесніка начальніка мытнага паста “Брузгі” Уладзіміра Ковкеля, за 12 гадзін афармляецца каля 1000 пешаходаў.
У апошні час колькасць выпадкаў знаходжання ў пешаходаў камерцыйных партый тавару павялічылася. Каля 100 чалавек за суткі накіроўваюць на афармленне дакументаў і аплату пошліны.
Супрацоўнікі мытні рыхтуюць прапановы па ўпарадкаванні карыcтання пешаходным памежным пераходам.
Здымак euroby.info