У Гродне выпрабоўваюць прынцыпова новую схему асвятлення пешаходнага пераходу
У дадатак да асноўных ліхтароў, якія асвятляюць дарогу ў зоне пераходу, ДЭУ-51 усталявала пражэктар з датчыкам руху, паведамляе прэс-служба Гарадзенскай ДАІ.
Светадыёдныя промні накіраваныя на пешаходную дарожку, па якой пешаходы падыходзяць да праезджай часткі.
З’яўляецца чалавек – уключаецца асвятленне.
У цёмны час сутак гэта дазваляе кіроўцы своечасова заўважыць пешахода і знізіць хуткасць.
Калі выкарыстанне эксперыментальнага пражэктара прынясе плён, дадатковае асвятленне з’явіцца і ў іншых месцах.