Марына Эльяшэвіч прывязе ў Гродна персанальную выставу
Марына Эльяшэвіч спрабуе сябе ў вельмі сучасным мастацкім кірунку, які набліжае гледачам невычэрпнае багацце традыцыйных метадаў жывапісу Далёкага Усходу.
На выставе шырока прадстаўленыя яе жывапісныя творы ў жанры пейзажу, партрэту, алегарычных і сімвалічных сюжэтаў.
На думку кітайскіх экспертаў, мастачка мае здольнасць вельмі жыва перадаваць самыя розныя эмацыйныя ўражанні ад вобразаў прыроды, людзей, птушак і жывёлаў.
У мінулым годзе ў Гродне ўжо праходзіла выстава Марыны Эльяшэвіч пад назвай “Глыбіня нябёс”. |
||
З кожнай новай выставай мастачка пашырае дыяпазон тэматычных і тэхнічных інавацый, але ніколі не падпарадкоўваецца нязменным усходнім узорам. Знаёмства з імі толькі падмацоўвае жаданне Марыны Эльяшэвіч ствараць нешта сваё і непаўторнае.
У часе выставы ў Гродзенскай выставачнай зале, Марына Эльяшэвіч правядзе некалькі майстар-класаў па вывучэнні асноваў кітайскага жывапісу для розных узроставых груп гарадзенцаў.
Адкрыццё выставы “Сімфонія душы” – 14 сакавіка ў 17.00.
Уваход вольны.
Здымак elyashevich.by