Праваахоўнікі выпадкова раскрылі крадзеж лагатыпаў з гарадзенскіх іншамарак
Тады эксперт знайшоў на адной з машын адбітак пальца і пляму крыві, але высветліць, хто злачынца, не атрымалася.
У лютым 2014 года ў адным з раёнаў Гродзенскай вобласці праваахоўнікі працавалі па іншац справе. Сярод падазраваных апынуўся 24-гадовы мужчына, у якога ўзялі адбіткі пальцаў. Высветлілася, што да апошняга злачынства ён не мае дачынення, затое з’явіўся падазраваны па гарадзенскай справе ліпеня 2012 года.
І кроў, і адбітак пальца на корпусе машыны належаць яму.
Пасля такіх доказаў падазраваны прызнаўся ў крадзяжы.
Тады ён жыў у гарадзенскай сваячкі. Аднаго разу, моцна нападпітку, вырашыў нажом паздзіраць лагатыпы з іншамарак.
Здабычу адвез на раён і аддаў для забавы дзецям.
Мужчына абавязаўся кампенсаваць страты пацярпелым аўтаўладальнікам.
Паводле Гродзенскай праўды
Здымак starcar.by