Шклозавод Нёман: зніжаюцца заробкі і расцэнкі

|

Адміністрацыя бярозаўскага шклозавода “Нёман” працягвае змяншаць заробкі працоўным прадпрыемства.

«Студэнт года-2009»

|

Завершаны конкурс, які штогод ладзіць Гродзенскі Дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Пераможцам стала пяцікурсніца факультэта біялогіі і экалогіі Ірына Запаснік.

Аб якіх прафесіях мараць гарадзенскія дзеці

|

Гарадзенскія школьнікі лічаць прэстыжнымі прафесіі праграміста і будаўніка. Гэта вынікі сацыялагічных даследаванняў сярод дзевяцікласнікаў школ Гродна, якія правялі псіхолагі Гарадзенскага абласнога цэнтра прафарыентацыі.

Стары конь баразны не псуе…

|

Аўтамабілі старэй за 10 гадоў зноў будуць рэгістраваць у якасці таксі. Аб гэтым паведамілі ў УДАІ МУС Беларусі. На аўтамабілі старэй за 10 гадоў пачнуць выдаваць рэгістрацыйныя знакі транспартных сродкаў, часова дапушчаных да ўдзелу ў дарожным руху тыпу «13» серыі «ТАХ» жоўтага колеру.

Паркоўка замест гістарычнай забудовы?

|

Гарадскія ўлады прынялі рашэнне разбурыць буйны трохпавярховы дом сярод гістарычнай забудовы г. Гродна (дом №23 на вул. Калючынскай, пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя). На яго месцы будзе аўтамабільная паркоўка.

«Пра рознае» вачыма мастака

|

У гарадзенскай галерэі «Тызенгаўз» адкрылася персанальная выстава мастака Андрэя Стурэйкі «Пра рознае», прысвечаная 50-годдзю майстра. Андрэй Стурэйка – жывапісец, педагог, сябра Таварыства мастакоў пры Саюзе палякаў Беларусі. Як кажа сам мастак, – акрэсленай канцэпцыі ў выставы няма. Затое ёсць… усё: і нацюрморты, і пейзажы, і абстрактныя працы.

Надышоў сезон «травяных» пажараў

|

Учора ў раёне завода «Хімвалакно» быў патушаны адзін з першых вясновых «травяных» пажараў. Агонь ад падпаленай леташняй травы перакінуўся на звалку старых аўтамабільных покрывак і пагражаў далейшаму распаўсюджванню.

Балтыйская міжнародная летняя школа

| Без катэгорыі

Vidzeme University College у Латвіі запрашае прыняць удзел у 11-ай Балтыйскай Міжнароднай летняй школе, якая адбудзецца з 1 да 19 ліпеня.

Дзе і як адпачыць 2 – 12 красавіка

|

Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 3– 8 красавіка «Тарас Бульба» (Расія). Дзецям: 3 красавіка «Прыгоды зорнага ката. Кот Мэджык і цудоўны тэлефон» (10.30), 4 красавіка «Кунг-фу панда» (10.30), 5 красавіка «Малпачкі ў сусвеце» (10.30). Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Чырвоная зорка» 3–8 красавіка «Лёгкія паводзіны» (камедыя). Дзецям: 3–5 красавіка «Дзень нараджэння Алісы» (10.00, 12.00). У […]

Фотапогляд Хрысціны Марчук

| Без катэгорыі

Гэта вартаўнік Любчанскага замка. Да кірпічных калонаў (адну з іх вы бачыце) прыбудавана драўляная хацінка. У ёй жывуць людзі. Побач з рэзідэнцыяй Радзівілаў пасвяць квактух, сушаць бялізну, вырошчваюць гародніну.