Паркоўка замест гістарычнай забудовы?
Радыё Свабода звярнулся да намесніка кіраўніка архітэктурнай службы Гродна Ўладзіміра Холапава з пытаннем, ці праўда, што дом разбураць, каб вызваліць месца для аўтатранспарту?
Адказ быў такі: «Замест гэтага дома ў бок турмы плануецца аднаўленне гістарычнай забудовы, ніякай паркоўкі ня будзе. Дом разбураецца, усё. Адной з прапаноў было прадугледзець магчымасць нейкай падземнай аўтастаянкі, таму што гістарычны цэнтар перанасычаны машынамі. Вось будзе гэта вырашацца, тады і з паркоўкай таксама вызначацца. А так нейкай адкрытай вялікай паркоўкі рабіцца не будзе».
У доме № 23 на вул. Калючынскай – 27 кватэраў. Усіх жыхароў будуць высяляць. Улады пачалі выдзяляць ім кватэры. Чыноўнікі не выключаюць і такога развіцця падзей, што дом зруйнуюць, але эканамічная сытуацыя не дазволіць правесці рэканструкцыю навакольнага гістарычнага квартала, і ў горадзе проста стане яшчэ на адну старую камяніцу меней.
Радыё Свабода