З Беластока ў Каўнас цяпер можна дабрацца на цягніку за 11 еўра

|

Польская і літоўская чыгункі запускаюць чыгуначныя зносіны Беласток-Каўнас. Першы рэйс запланаваны на 17 чэрвеня.

Дзяўчына з Гродна заняла другое месца на міжнародным фестывалі царкоўнага звону

|

Фестываль царкоўнага звону “Абвяшчае, Славіць, Кліча” прайшоў у польскім горадзе Супраслі. Ён быў арганізаваны Супрасльскай акадэміяй і Благавешчанcкім праваслаўным мужчынскім манастыром, піша “Вячэрні Брэст”. Два першыя месцы ў катэгорыі “Майстар” узялі выканаўцы з Беларусі. Першае месца заняла Ганна Падрадчык з Мінска, другое – гарадзенка Юлія Мінчанка, старшы званар Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.

Апошні гравійны ўчастак на трасе з Гродна ў Брэст заасфальтуюць да пачатку жніўня 2016

|

Рэканструкцыя 8-кіламетровага ўчастка дарогі Р-78 Пружаны-Поразава мае скончыцца да пачатку жніўня, паведамляе “Вячэрні Брэст”. Праз гэты ўчастак праходзіць самы кароткі (каля 240 км) шлях з Брэста ў Гродна, якім ідуць міжгароднія аўтобусы. Такім чынам гэты шлях стане цалкам асфальтаваным.

У Гродне пасля ўвядзення вакцыны памерла шасцігадовая дзяўчынка

|

Дзяўчынка памерла на вачах маці і дактароў пасля таго, як ёй увялі камбінаваную вакцыну супраць коры, паратыту і краснухі. Гэта здарылася 31 мая, каля 16 гадзін, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

“Канец чыстага мастацтва”. Лекцыя арт-крытыка Тані Арцімовіч у “ДОМ46”

|

У творчай прасторы “ДОМ46” адбудзецца лекцыя куратаркі і арт-крытыка Тані Арцімовіч “Руйнуючы межы: канец чыстага мастацтва”. На прыкладзе розных праектаў яна раскажа пра страты і магчымасці мастацтва ў эпоху новых медыя.

Які ты, “Выпускнік 2016”? Як гарадзенскія выпускнікі фатаграфуюцца для Instagram

|

Усё часцей у сацсетках з’яўляцца мемы: “Выпускінікі думаюць, што ўсё самае цяжкае ў жыцці пройдзена. Ха-ха-ха”. Але гэта не перашкаджае сотням шчаслівых маладых гарадзенцаў выкладваюць тысячы фота с той самай запаведнай стужачкай “Выпускнік 2016”. І ўступаць у “дарослае жыццё”.

Начальніка гарадзенскага аддзела адукацыі падазраюць у карупцыі

Паводле інфармацыі следчага камітэта, ён купляў будматэрыялы для школ у сваёй сваячкі па завышаных коштах.

У Лідскім замку будуць здзяйсняць мары

|

Ад 2 па  4 чэрвеня ў Лідскім замку пройдзе Міжнародны фестываль “Мары здзяйсняюцца”, арганізаваны дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Свет без межаў”. Імпрэзу, дзе прадэманстраваць плён сваёй творчасці  могуць  дзеці і  і маладыя людзі з інваліднасцю ў Беларусі ладзяць ужо дзевяты раз, і сёлета яна праводзіцца на Гарадзеншчыне. У праграме свята прадугледжаны экскурсіі, наведванне кінатэатра, канцэрт ад удзельнікаў і гасцей фестываля  і вогненнае шоў.

Вынік моцнага ветру на Гарадзеншчыне: больш за 100 дамоў без электрычнасці, з фермаў пазрывала дахі

|

Моцны вецер – да 20 м/с, які быў у Гродзенскай вобласці ўвечары 30 мая, пашкодзіў фермы і жылыя дамы ў Смаргонскім раёне, паваліў дрэвы ў Гродзенскім і Слонімскім раёнах, абарваў лініі электраперадач у Гродзенскім і Смаргонскім раёнах, паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС.

Гарадзенец з ДЦП, якога пазбавілі пасведчання кіроўцы, працягвае змагацца за права кіраваць аўто

|

Гарадзенец з ДЦП Аляксандр Зімін пачаў чарговы раз праходзіць медкамісію на пасведчанне кіроўцы. Ён ужо прайшоў некалькі абследаванняў, дзе абверглі ранейшы дыягназ хваробы сэрца, з-за якога яму анулявалі пасведчанне. Цяпер ён будзе праходзіць камісію ў звычайным парадку.