З Беластока ў Каўнас цяпер можна дабрацца на цягніку за 11 еўра
З Беластока да Каўнаса цягнікі будуць адпраўляцца ў 7.43 (па суботах і нядзелях) і ў 15.19 (па пятніцах, суботах і нядзелях). Па дарозе яны будуць спыняцца на станцыях: Чорная Беластоцкая, Саколка, Дуброва Беластоцкая, Аўгустаў, Сувалкі і Тракішкі.
У Каўнас цягнікі будуць прыязджаць у 13.35 і 21.35, спыняючыся ў Маріямполе і Казловай Рудзе. У зваротны шлях адправяцца ў 9.00 (па панядзелках, суботах і нядзелях) і 16.55 (па суботах і нядзелях), а да Беластока дабяруцца ў 13.00 і 21.08.
Дзякуючы перасадцы ў Каўнасе, новае спалучэнне палегчыць таксама паездкі ў Вільню.
Самыя хуткія цягнікі праходзяць маршрут з Каўнаса да сталіцы крыху больш за гадзіну, а квіток каштуе прыкладна ад 4,5 да 6 еўра.
Аплату наяўнымі на тэрыторыі Польшчы можна будзе рабіць у польскіх злотых, а ў Літве – у еўра.
Паводле torgovyi.com