Польшча перавяла гадзіннікі – змяніўся расклад цягнікоў у Беласток

|

З 1 красавіка цягнікі ў Польшчу з гродзенскага чыгуначнага вакзала адпраўляюцца па новым раскладзе.

Вячаслаў Швед напісаў адкрыты ліст да выкладчыкаў гарадзенскага ўніверсітэта

|

Выкладчык з 30-гадовым стажам, які ўчора страціў пасаду прафесара ў ГрДУ імя Янкі Купалы, не верыць у вынікі галасавання сябраў Рады ўніверсітэта.

Вячаслаў Швед піша:

Конкурс “Будзь у Трэцім!” называе пераможцаў

|

Абвяшчэнне імёнаў найлепшых грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны, уручэнне каштоўных прызоў, выступ гурта “Людзі на балоце” – усё гэта і не толькі  на цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў конкурса “Будзь у Трэцім!”

Вячаслаў Швед страціў пасаду прафесара ў ГрДУ?

|

Як паведамляе крыніца ва ўніверсітэце, учора Рада ГрДУ не абрала доктара гістарычных навук Вячаслава Шведа на пасаду прафесара па конкурсе. Раней гісторык даведаўся, што пасля 26 сакавіка – па заканчэнні кантракту – ён таксама не будзе кіраваць кафедрай беларускай культуры і рэгіянальнага турызму.

У Гродне прайшла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная актывізацыі сталых людзей

|

Больш за 80 спецыялістаў і практыкаў з шасці краін абмяркоўвалі 29-30 сакавіка ў Гродне пытанні, звязаныя з імклівым старэннем насельніцтва і неабходнасцю павышэння якасці жыцця сталых людзей.

Выкладчык гарадзенскага ўніверсітэту звольніўся ў знак пратэсту супраць ціску адміністрацыі

|

“Прашу разглядаць мой сыход з установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» формай ПРАТЭСТУ супраць незаконнага пераследу выкладчыкаў за іх грамадскія погляды” – напісаў 31 сакавіка ў сваім блогу Ігар Кузьмініч.

Гарвыканкам паабяцаў спрыяць безбар’ернаму асяроддзю

|

На рэалізацыю гэтага праекта з гарадскога бюджэта прадугледжана 170 мільёнаў рублёў, паведамляе БЕЛТА.

Падвядзем вынікі конкурсу “Будзь у Трэцім” разам!

|

Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу “Будзь у Трэцім” адбудзецца 4 красавіка. Даведайся імёны найлепшых грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны першым!

Стан пацярпелага ад выбуху ў Сакулцы гарадзенца палепшыўся

|

Выбух адбыўся раніцай 20 сакавіка ў адным з гаражоў памежнага польскага горада.

Бясплатны абутак для гарадзенскіх дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

|

28 сакавіка ў Гродне стартуе міжнародны дабрачынны праект “Крочым разам!”