Стан пацярпелага ад выбуху ў Сакулцы гарадзенца палепшыўся

|

Выбуховай хваляй цалкам разбурана 6 гаражоў, пашкоджаны гаражы насупраць і транспарт.

 22-гадовы гарадзенец атрымаў моцныя апёкі і не мог самастойна рухацца.

Многія выказвалі меркаванні, што пацярпеў ён з-за таго, што нелегальна перавозіў праз мяжу паліва і зліваў яго ў гаражы.

 

Паводле інфармацыі Генеральнага консульства РБ у Беластоку, піша grodnonews пацярпелы не вывозіў паліва за мяжу. У тую раніцу ён трапіў у аварыю і пашкодзіў газавае абсталяванне і іншыя часткі свайго аўтамабіля.

 

Сястра і яе сяброўка, якія ехалі разам з хлопцам, пайшлі па сваіх справах, а кіроўца заняўся рамонтам аўто.

 

З-за чаго адбыўся выбух высвятляецца.

Спачатку пацярпелага адправілі ў мясцовы шпіталь, пазьней у цяжкім стане санавіяцыяй  перавезлі ў апёкавы цэнтр Шленскага ваяводства, за 700 км ад месца здарэння.

Там хлопца ўвялі ў штучную кому і абследавалі.

 

Ён мае страхоўку, таму праблем з аплатай лячэння не павінна быць.

25 сакавіка пацярпелага вывелі з комы, пагрозы для яго жыцця няма.

У бліжэйшы час гарадзенца чакае аперацыя па перасадцы скуры, ён самастойна прымае ежу, размаўляе.

 

Паводле http://grodnonews.by