Прагноз надвор’я ў Гродне: 7 – 13 верасня

|

На гэтым тыдні ў Гродна прыйдзе сапраўдная восень, даждлівая, пахмурная і прахалодная.

Унікальныя карты Лапіных, якія знайшлі пры рэканструкцыі былой фабрыкі, перададуць у музей

|

У былой фабрыцы ігральных карт, дзе зараз ідзе рэканструкцыя, карэспандэнт “Твайго стылю” знайшоў унікальную для горада знаходку. На гарышчы старога будынку ляжалі iгральныя карты, якія вырабляла фабрыка Лапіных у міжваенны час. На момант знаходкі ў горадзе не было карт з той самай гарадзенскай фабрыцы. Цяпер унікальныя экспанаты будуць перададзены ў музей.

Мядзведзеў у Гродне: ёсць абмежаванні ў руху ў горадзе і ваколіцах

|

8 верасня ў Гродне праходзіць паседжанне Еўразійскага міжурадавага савету, у якім прымаюць удзел міністры ЕўрАзЭс. З 10.00 да 18.00 перыядычна будуць перакрытыя трасы М6, Р41, а таксама вуліцы ў цэнтры горада, паведамілі ў ДАІ.

У Гродне раскажуць пра правы чалавека ў нясумным фармаце

|

Паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць у галіне правоў чалавека, і атрымаць ад іх карысныя парады можна будзе 13 верасня на “Жывых размовах”. А яшчэ гасцей чакае выстава-сушка.

Гарадзенца, які знік у Мастоўскім раёне, шукаюць ужо тыдзень

|

48-гадовы мужчына на світанку 2 верасня выйшоў з дому ў вёсцы Дубна, сеў на ровар і з’ехаў. З таго часу родныя яго не бачылі, паведамілі ў пошукава-выратаваўчым атрадзе “ЦэнтрСпас”.

“Последние дни Гродны”. Што пісаў расійскі карэспандэнт пра захоп горада немцамі ў 1915 годзе

|

У верасні 1915 года, калі кайзераўскія войскі захапілі Гродна, тут знаходзіўся расійскі манархіст Іван Саланевіч, у той час – журналіст газеты “Новое время”. Ён напісаў пра ўбачанае артыкул.

Фотафакт: Віктар Шалкевіч дае жару ў Львове

|

У Львове прайшоў канцэрт бардаў незалежнай Беларусі з удзелам гарадзенцаў Віктара Шалкевіча і Юрыя Хілаўца.

Дэпутаты ў Гродне аглядалі новую школу і размаўлялі пра сацыяльна-эканамічнае развіццё

|

За мінулыя пяць год у Гродне адкрыліся новыя прадпрыемствы, установы адукацыі, з’явіліся нават новыя мікрараёны. Пра тое што зроблена і што запланавана гаварылі на сумесным рэгіянальным сходзе. Удзел у мерапрыемстве бралі прадстаўнікі Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і мэр горада Мечыслаў Гой.

Надвор’е ў Гродне ў выходныя: амаль без ападкаў, ветрана, +14…+19ºС

|

Надыходзячыя выходныя маюць быць тыповымі для першай паловы верасня: яшчэ адносна цёлымі і сухімі, камфортнымі для людзей, паведамілі ў Гроднааблгідрамеце.

Тэст “Твайго стылю”: ці ведаеце вы гарадскія скульптуры Гродна?

|

“Твой стыль” пачынае цыкл інтэрактыўных матэрыялаў-тэстаў, якія дазволяць чытачам праверыць свае веды, даведацца, якімі гістарычнымі персанажамі яны маглі б быць, або проста добра правесці час. Першы падрыхтаваны намі тэст – гэта 10 пытанняў пра гарадскія скульптуры Гродна.