У Гродна прыедзе прэм’ер-міністр Расіі Дзмітры Мядзведзеў і кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС

|

Кіраўнікі ўрадаў будуць абмяркоўваць каардынацыю прамысловай палітыкі, забеспячэнне макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці, фармаванне адзінага рынку паслуг, развіццё адносін з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

 

На сустрэчы плануецца падпісаць Дамову аб каардынацыі дзейнасці па абароне правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці і Дамову аб рэалізацыі ў 2015-2016 гадах пілотнага праекта па маркіроўцы тавараў кантрольнымі знакамі.

 

Па чутках, якія ходзяць па горадзе апошнія два тыдні, на паседжанне мае прыехаць таксама прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

 

Да з’езду прэм’ераў у Гродне актыўна заняліся ўпарадкаваннем вуліц, таксама рамонт ідзе ва ўніверсітэце – кажуць, што ізноў прыедзе Сяргей Нарышкін і ўжо 8 верасня можа адкрыцца філіял Рускага гістарычнага таварыства ў Гродне.

 

У дзень паседжання аўтамабілістам у цэнтр горада лепш не ехаць – верагодна, многія вуліцы будуць перакрытыя.