У першыя дні новага году пяць жыхароў Гарадзеншчыны пацярпелі ад выбухаў петард
З 1 па 4 студзеня ад выкарыстання піратэхнічных вырабаў у Гродзенскай вобласці пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Адно дзіця шпіталізавана, паведамілі ў прэс-службе МНС.