Сабачку, які стаў ахвярай першага злачынства 2016 года, вярнулі гаспадару
Гаспадар сабакі зайшоў у краму і прывязаў сабаку ля выхаду, пасля чаго пайшоў за пакупкамі. Тым часам два мужчыны, якія набылі некалькі вялікіх бутэлек піва, выходзячы з крамы адвязалі і забралі з сабой сабаку. Гэта было першае злачынства 2016 года ў Гродне.
Падазраваныя трапілі ў аб’ектыў камер назірання і, пабачыўшы сябе ў інтэрнэце, завялі скрадзенага сабаку ў міліцыю і далі тлумачэнні.