У Беларусі запусцілі конкурс прадпрымальніцкіх ідэй, мерапрыемствы якога пройдуць і ў Гродне
Гэта конкурс для тых, хто ведае, як з дапамогай свайго прадукта ці сваёй паслугі вырашыць якую-небудзь праблему патэнцыйнай аўдыторыі.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць заяўку і падрыхтаваць невялікую прэзентацыю праекта. На сайце конкурсу ёсць падрабязная пакрокавая інструкцыя з прыкладамі. У кожным з абласных гарадоў Беларусі да ўдзелу ў конкурсе будзе дапушчана не больш за 15 праектаў. Кожны ўдзельнік конкурсу будзе мець магчымасць прайсці бясплатнае навучанне стратэгіі развіцця, бізнес-планаванню, маркетынгу, рызыка-менеджменту, фінансаваму аналізу і бухгалтарскаму ўліку. Курсы дазволяць усім ўдзельнікам распрацаваць не толькі канкрэтную бізнес-мадэль свайго праекта, але і камерцыйны план яго рэалізацыі. Дапушчаныя да ўдзелу ў конкурсе праекты будуць кансультаваць лепшыя бізнесмены Беларусі.
Мерапрыемствы конкурсу пройдуць ва ўсіх абласных гарадах Беларусі ў перыяд са студзеня па красавік 2016 года, а ў маі ў Мінску адбудзецца фінал.
Сачыце за навінамі конкурсу на афіцыйных старонках у сацыяльных сетках: Вконтакте, Facebook.
Конкурс ладзіцца Бізнес-школай ІПМ пра падтрымцы USAID.