На Гарадзеншчыне знікаюць коні

|

Першы конь знік у Ваўкавыскім раёне.

Гаспадар, які раніцай заўважыў, што каня няма, звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Следчыя хутка вызначылі злодзеяў.

Імі аказаліся грузчыкі аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.

Канакрады затрыманыя.

 

Яшчэ трох коней не далічыліся на пастбішчы ў Карэліцкім раёне.

У гэтым выпадку пакуль не знайшлі ні жывёл, ні злачынцаў.

Вядзецца следства.

Больш падрабязна – у сюжэце СТВ.

 

 

Здымак http://www.hdwalls.info

Пенсіянер загінуў пад камбайнам на кукурузным полі

|

Мужчына, які дрэнна чуў і меў праблемы з нагамі, хадзіў па полі і трапіў у жатку камбайна, што працаваў на ўборачнай.

Гарадзенскія сшыткі з “вершамі Быкава” з’явіліся ў Брэсце

|

Выдадзеныя летась гарадзенскай друкарняй агульныя сшыткі з партрэтам Васіля Быкава і вершамі яго расійскага цёзкі на вокладцы, пасля скандала з гарадзенскіх прылаўкаў зніклі.

У Гродне адкрыецца прадстаўніцтва кітайскай правінцыі Ганьсу

|

Ураду Ганьсу прадстаўніцтва неабходнае для каардынацыі працы па развіцці супрацоўніцтва з Гродзенскім рэгіёнам: абмену інфармацыяй, узаемадзеяння ў галіне навукі і адукацыі, арганізацыі культурных абменаў і г.д.

Закрываюць рух на чарговым кавалку Курчатава-Дзяржынскага

|

З 9 да 14 верасня рух перакрыюць на вул.Курчатава ад перакрыжавання з вул.Дзяржынскага да ўезду на аўтастаянку (50 метраў ад перакрыжавання).

Летняя школа лідэрства для жанчын пройдзе ў Гродне

|

Калі Вы – актыўная маладая гарадзенка ва ўзросце ад 22 да 35 гадоў, зацікаўленая ў развіцці сваіх лідэрскіх здольнасцей і раскрыцці ўласнага патэнцыялу, – запрашаем Вас да ўдзелу ў летняй школе “Ледзі Лідэр”!

Кіраўніка “Кансэнта” асудзілі на 3 гады

|

3 верасня былога кіраўніка будаўнічай фірмы за злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі суд Кастрычніцкага раёна Гродна асудзіў на 3 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць кіраўнічыя пасады цягам 5 гадоў, паведамляе vgr.by.

Тром “чаўнакам” з пачатку года 17 разоў адмаўлялі ў перасячэнні мяжы

|

29 жніўня яны зноў трапіліся ашмянскім мытнікам у часе спробы незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі вопраткі не для асабістага карыстання.


Юры Гардзееў: “Пачаткова імя нашага горада гучала як Городен, і гэта быў хутчэй прыметнік”

|

Пабачыла свет чарговае выданне серыі “Гарадзенская Бібліятэка” – кніга “Тапанімія старажытнай Гародні (XII-XVIII стст.)” доктара гістарычных навук, гарадзенца Юрыя Гардзеева.

Пра сваю кнігу і эвалюцыю гарадзенскіх тапаніміконаў “Твайму стылю” распавёў сам аўтар.

З алеі герояў у Свіслачы знік помнік Каліноўскаму

|

Помнік кіраўніку Паўстання 1863 года знаходзіўся ў цэнтры мястэчка ў каларытнай кампаніі помнікаў савецкаму салдату, Іосіфу Сталіну, генералу Рамуальду Траўгуту, воінам-афганцам…