У Гродне адкрыецца прадстаўніцтва кітайскай правінцыі Ганьсу
Дэлегацыя ўраду Ганьсу наведала Гродна 7-8 верасня.
Пагадненне аб шматбаковым супрацоўніцтве паміж Гродзенскай вобласцю і кітайскай правінцыяй падпісанае ў 2010 годзе.
Сямён Шапіра ў часе сустрэчы заявіў, што прыйшоў час зрабіць супрацу паўнавартаснай: рэгіён можа быць цікавы для кітайцаў для арганізацыі вытворчасці з наступнай рэалізацыяй тавараў у ЕС і на Мытнай прасторы.
Пакуль на Гарадзеншчыне няма ніводнага прадпрыемства з кітайскім капіталам.
З іншага боку, размешчаная ў цэнтры КНДР правінцыя можа быць карыснай для прасоўвання беларускіх тавараў на кітайскі рынак.
На першым этапе рэгіёны плануюць наладзіць абмен спецыялістамі: журналістамі, прадстаўнікамі бізнесу, галіны культуры, студэнтамі і навукоўцамі, апецыялістамі сельскай гаспадаркі.
Гродзенскія калектывы ўжо атрымалі запрашэнні на гастролі.
Таваразварот Гродзенскай вобласці з Кітаем у студзені-ліпені 2013 года склаў 132,3 мільёна даляраў, у тым ліку экспарт – 86,6 мільёна, імпарт – 45,7 мільёна.
Паводле экспарта тавараў Кітай для Гарадзеншчыны знаходзіцца на другім месцы пасля Расіі (у Расію экспартуецца 62% ад агульнага аб’ёму, у кітай – 6,8%).
Кітайцаў цікавіць перадусім прадукцыя “Грода Азоту”, невялікія партыі сваёй прадукцыі ў Кітай паставілі “Белтекс Оптик”, Дзятлаўская льнабаза, “Беллакт”, Ваўкавыскі мясакамбінат пачаў прадаваць у Кітай скуры.
З Кітая на Гарадзеншчыну вязуць тытунь, прадукты хімічнай прамысловасці, тканіну з сінтэтычных валокнаў, абутак, інструмент, рухавікі, станкі, электраабсталяванне і фурнітуру.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://rosmolodost.ru