Ад 1 чэрвеня змяняецца графік і месца выдачы пашпартоў у польскім консульстве ў Гродне
У Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне паведамілі, што ад 1 чэрвеня змяняецца месца і час выдачы пашпартоў з візамі. Атрымаць дакумент можна будзе ад 13.00 да 15.30 у візавай зале Консульства. Раней там толькі падаваўся камплект дакументаў на візу, а пашпарты з гатовымі візамі трэба было забіраць у старым павільёне ля брамы консульства з боку вуліцы Будзёнага.
Час прыёму візавых анкет не змяніўся. Іх прымаюць ад 9.00 да 12.00.