П’янаму гарадзенцу падалося, што ў яго камп’ютары бомба
Увайшоўшы ў дом, праваахоўнікі адразу западозрылі, што нешта не так. “Нешта не так” тычылася мужчыны, які тэлефанаваў. Ён быў п’яны і паводзіў сябе злёгку неадэкватна, а пасля таго, як паказаў на сістэмны блок свайго камп’ютара і растлумачыў, што бомба, якую заклаў невядомы, знаходзіцца там, на месца здарэння выклікалі хуткую дапамогу.
Нягледзячы на гэта, быў праведзены комплекс мерапрыемстваў з удзелам сапёрна-піратэхнічнай групы на прадмет выяўлення выбуховай прылады, якой, як і меркавалася, не аказалася.
У дачыненні да гродзенца ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.340 КК РБ “Загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы”, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.