На мяжы ў пункце пропуску “Прывалка” 10 ліпеня часова абмяжуюць рух
10 ліпеня (нядзеля) магчымыя некаторыя абмежаванні па руху транспартных сродкаў праз пункт пропуску “Прывалка” на паласе руху на ўезд у Беларусь з Літвы. Непасрэдна ў самім пункце пропуску пераехаць мяжу будзе складана прыкладна з 8.20 раніцы да 12 гадзін дня. А па аўтадарозе праезд абмяжуюць да 14 гадзін.