Працяг прэзентацыі новага нумару “Горад Святога Губерта”. Бяруць удзел Эдвард Дзмухоўскі, Любоў Зорына і Андрэй Вашкевіч
Сярод тэмаў – дзейнасць Юзафа Ядкоўскага па захаванні гарадзенскай спадчыны, першапачатковы выгляд Каложы, аднаўленне яўрэйскага квартала, вусныя ўспаміны старажылаў Гродна, цмокі, авантурысты ХІХ ст., анархісты-тэрарысты пачатку ХХ ст., нонканфармісты другой паловы ХХ ст., рэпрэсіі ў ГрДУ.
Упершыню друкуюцца па-беларуску фрагменты ўспамінаў З.Глогера пра вандроўку чоўнам па Нёману ад Гродна да Коўна ў 1872 г., а таксама дакументальныя матэрыялы пра першыя альтэрнатыўныя выбары загадчыка кафедры гісторыі БССР у 1988 г.
У прэзентацыі бяруць аўтары Андрэй Вашкевіч, Любоў Зорына, рэдактар Іна Соркіна, Эдвард Дзмухоўскі.
Месца: Вялікая Траецкая, 14 (этнакрама “Цудоўня”)
Час: 5 ліпеня, 19.00
Падрабязнасці па тэлефоне (33) 6232616 (Андрэй Несцяровіч)