На мяжы ў пункце пропуску “Прывалка” 10 ліпеня часова абмяжуюць рух

|

Гэта звязана з правядзеннем VI Міжнароднага марафону Дружбы “Друскінінкай – Гродна-2016” і праходжаннем марафонскай дыстанцыі праз дадзены памежны пераход. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпагранслужбы Беларусі.

 

Таксама арганізатары інфармуюць, што ў гэты дзень да 14 гадзін на аўтамабільнай дарозе Р-42 будзе абмежаваны рух аўтамабіляў па маршруце: пункт пропуску “Прывалка” – в. Гожа – в. Зарыца – г. Гродна (вул. Грандзіцкая, вул. Горкага) .