Роспіс пернікаў, выраб лыжак і канцэрт Vuraj. У цэнтры Гродна пройдзе свята для дзяцей і дарослых “Купальскія мары”

|

У праграме мерапрыемства: майстар-класы па роспісу пернікаў, вырабу драўляных лыжак, а таксама народныя песні і танцы, чытанка “Купальскія паданні на дыване” і прэзентацыя старажытных беларускіх страваў на новы лад. Чакаецца канцэрт мінскіх гуртоў  і квэст-гульня “Шуканне чырвань-кветкі”.

 

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Гродзенскі дзіцячы хоспіс, гастрабар Вердэн, крама Цудоўня і кампанія Будзьма.

 

Праграма мерапрыемства:

 

10.00 – 10.40 – майстар-клас “Распісныя пернікі” (для дзяцей).

10.40 – 11.10 – чытанка “Купальскія паданні на дыване”.

11.00 – 11.30 – майстар-клас “Маляваныя арнаменты” (для дзяцей).

11.30 – 12.00 – майстар-клас “Выраб драўляных лыжак”(для дзяцей).

12.00 – 13.00 – гульні, інтэрактыўная праграма “На лясным узлеску”.

13.00 – 14.00 – абед “Старажытныя беларускія стравы на новы лад”.

14.00 – 18.00 – майстар-клас “Купальскія песні ды гульні” ад калектыва Selva magica. Майстар-клас “Выраб драўляных лыжак” (для дарослых).

Выстава-продаж рамесных прац і сувеніраў ад крамы Цудоўня.

18.00 – 19.00 – канцэртная праграма гурта Vuraj (Мінск)

19.00 – 23.00 – купальская вячэра

23.00 – 24.00 – квэст-гульня “Шуканне чырвань-кветкі”.