Гарадзенскія Майстэрні Ведаў: вучыцеся самі і дзяліцеся ведамі з іншымі!

|

Падзяліцца карыснымі ведамі, бясплатна атрымаць новы досвед і ўменні змогуць удзельнікі новай асветніцкай праграмы, якая стартуе ў Гродне ўжо гэтай восенню.

Гарадзенцам пакажуць ролікі пераможцаў aDNaK!

|

Паказ найлепшых беларускамоўных рэкламных відэаролікаў, якія прымалі ўдзел у Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK!, пройдзе 25 жніўня ў 19.00 у гродзенскім Цэнтры адпачынку і развіцця “Партал”.

П’яны кіроўца на BWM у свой дзень нараджэння разбіўся каля Азёр. Загінуў пасажыр

|

Пасажыр загінуў, яшчэ тры чалавекі ў шпіталі, а BMW не падлягае рамонту – такі вынік аварыі, што здарылася раніцай 22 жніўня каля Азёр пад Гродна. 27-гадовы п’яны кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з дрэвам, паведамілі ў прэс-службе ДАІ Гродна.

У Гродна з дапамогай краўдфандынгу плануюць зладзіць першае свята беларускай моды

|

Арганізатары першага свята беларускай моды “Святаяннік” хочуць стварыць калекцыю адзення для 15 матуль і дзяцей з улікам беларускай культуры моды XVI-XIX стагоддзя.

У Беластоку білі бальшавікоў. 140 рэканструктараў аднавілі падзеі 1920 года

|

Першая пастаноўка бітвы за Беласток, што прайшла ў 1920 годзе, адбылася 21 жніўня на скрыжаванні вуліц Варшаўскай і Палацавай. У ёй узялі ўдзел 140 рэканструктараў, піша poranny.pl.

Ля Палацу Тэкстыльшчыкаў пройдзе “Джазавая нядзеля”: выступяць музыкі з Гродна, Мінска і Вільні

|

Пяты канцэрт з серыі “Музычна-турыстычны сезон “Нядзеля каля Палаца” пройдзе 21 жніўня з 19.00 да 22.30 на Савецкай плошчы ў Гродне. Слухачы змогуць пачыць розныя накірункі сучаснага джазу ад выканаўцаў з Гродна і Мінска.

Цягнік Гродна-Кракаў можа выехаць на маршрут ужо ў пачатку верасня

|

Бесперасадачны цягнік Гродна-Кракаў з’явіўся ў раскладзе як польскай, гэтак і беларускай чыгункі. Паводле польскага раскладу, ён пачне курсіраваць 4 верасня, паводле беларускага – на дзень пазней. Аднак гэта ўсё яшчэ папярэдняя інфармацыя, якую Беларуская чыгунка пакуль не пацвярджае. Тым часам, 19 жніўня ў Гродна прыехаў пробны склад – цягнік InterCity з адным вагонам першага класу.

Развітваемся з летам у “Шаблі” разам са Змітром Вайцюшкевічам

|

Усіх аматараў агратурызму запрашаюць у пятніцу, 26 жніўня, на хутар “Шаблі”. Апошнія выходныя лета можна будзе правесці там у кампаніі з рамантычным Змітром Вайцюшкевічам. Пачатак у 21.00.

Лідар “Троіцы” Іван Кірчук агучыў “краязнаўчую казку” пра Гродна

|

У рамках аўдыёпраекта “Краязнаўчая казка”, які ладзіць штотыдневік “Аргументы і факты” пры падтрымцы кампаніі velcom, лідар этна-трыа “Троіца” Іван Кірчук агучыў краязнаўчую казку пра ўзнікненне горада Гродна. Яе можна праслухаць або спампаваць на сайце kazka.aif.by. Гэта сёмая казка з тых дзесяці, што спецыяльна для праекта агучылі знакамітыя асобы Беларусі, паведамілі ў прэс-службе кампаніі velcom.

Гарадзеншчына лідзіруе ў краіне па колькасці пенсіянераў

|

Доля асоб у непрацаздольным узросце вырасла ў Беларусі за апошнія гады да 24,8%. Пры гэтым моладзе (узрост менш за 16 гадоў) зараз толькі 18,9%. “Наша ніва” прыводзіць топ-7 самых “старых” раёнаў краіны. Больш паловы з іх – Гарадзеншчына. Сярод раёнаў, дзе моладзі больш за сталых людзей, гарадзенскіх не аказалася.