Гарадзенцам пакажуць ролікі пераможцаў aDNaK!

|

У рэжыме нон-стоп гледачы пабачаць узорныя працы за ўсю гісторыю Фестывалю, які за 7 год свайго існавання стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў.

 

Перад прысутнымі выступяць сустаршыні Аргкамітэта Фестывалю aDNaK! Ніна Шыдлоўская і Сяргей Скараход, якія распавядуць багата цікавостак пра мерапрыества, умовы адбору работ і працу журы.

 

Прыходзьце! Будзе цікава!

 

Крыху пра Фестываль

 

За сем гадоў Фестываль aDNaK! стаў трывалай камунікацыйнай пляцоўкай, якая збірае прафесіяналаў і навічкоў рэкламнага рынку Беларусі.  aDNaK! развіваецца ў адпаведнасці з сусветным трэндам – Glocal (спалучэнне глабальнага і лакальнага), матывуе бізнес і рэкламістаў працаваць у сусветным рэчышчы, адначасова шукаючы у лакальным цікавыя ідэі і рашэнні, якія становяцца запатрабаванымі і эфектыўнымі на глабальным узроўні.

 

аDNаK-7 – гэта:

– выяўленне і актывізацыя беларускага крэатыўнага коду, вылучэнне адметных рысаў беларускамоўнай рэкламы;

– фіксацыя працэсаў эвалюцыі беларускага рэкламнага рынку;

– папулярызацыя, своеасаблівая “прышчэпка беларускасці” для рэкламістаў, кліентаў і спажыўцоў.

 

25 жніўня 

Пачатак: 19.00

Цэнтр адпачынку і развіцця “Партал” 

вул. В. Траецкая, 31 (2 паверх)

Уваход вольны!