На вакзале гарадзенцы змогуць задаць чыгуначнікам любыя пытанні
На чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах і Воршы 24 верасня пройдзе Адзіны дзень пасажыра. Ва ўсіх гарадах мерапрыемства адбудзецца з 14.00 да 17.00, паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.