Дажджы і навальніцы: Надвор’е ў Гродне і вобласці на выходныя
25 верасня ў Гродне і Гродзенскай вобласці воблачна з праясненнямі, на большай частцы кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, днём месцамі моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночны 3-8 м/с. Тэмпература паветра +18…+23ºС.
26 верасня будзе воблачна з праясненнямі, часам дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночны 4-9 м/с, днём парывы да 14 м/с.
Тэмпература ноччу +12…+17ºС, днём паветра прагрэецца да +13…+18ºС.
27 верасня будзе таксама воблачна з праясненнямі, ноччу і раніцай на большай частцы кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночны 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу +6…+11ºС, днём +13…+18ºС.
На рэках вобласці назіраюцца ваганні узроўняў вады ад -1 да 2 см. Тэмпература вады ў рэках складае +12… + 16 ° С.
На Нёмане ўзровень вады падняўся і на 24 верасня яго адзнака мела значэнне 28 см. Тэмпература вады +16 ° С.
Значэнні узроўняў вады многіх рэк Беларусі апынуліся ніжэй гістарычных мінімумаў. У тым ліку ў рацэ Нёман, з-за чаго рачны транспарт адчувае цяжкасці ў працы.