Фотарэпартаж: на Grodno Fashion Show паказалі вышыкардзіган і маленькую чарапашку-ніндзя
Штогадовы фестываль моды Grodno Fashion Show прайшоў 3 кастрычніка ў зале “Радыёхвалі”. Ужо ў трэці раз свае калекцыі гарадзенцам прадставілі маладыя і дасведчаныя мадэльеры, а таксама вядомыя крамы горада. Пакуль прапануем вам вялікую фотасправаздачу, а ў хуткім часе і паўнавартасны рэпартаж з падзеі.