У Гродне пачынае працу бясплатны англамоўны фотаклуб

|

Удзел у фотаклубе бясплатны, але колькасць удзельнікаў абмежаваная.


Для каго?


Запрашаем усіх ахвотных папрактыкавацца ў ангельскай мове і даведацца, як рабіць фатаздымкі, як распавесці цікавую гісторыю з іх дапамогай, як найлепей адлюстроўваць рэчы ў фота.

 

Заняткі будуць пасаваць людзям любога ўзросту, без папярэдніх ведаў або тым, хто хоча асвяжыць асновы фатаграфіі на ангельскай мове.


Што вы атрымаеце?

 

Практыка ангельскай мовы і ваша ўласная фотагісторыя напрыканцы.
У клуб запрашае Рон Сольфа – валанцёр з Люксембургу, фатограф, паліглот. Працаваў фотарэпарцёрам у СМІ розных краін, з вясны 2015 года жыве ў Гродне і стварае фотагісторыі для сайта t-styl.info.


Што трэба для ўдзелу?

 

Камера і базавае валоданне ангельскай мовай. Камера таксама можа быць у мабільным тэлефоне ці планшэце, галоўнае – мець магчымасць скідваць здымкі на кампутар, каб абмеркаваць. Узровень валодання ангельскай — дастатковы, каб крыху пагаварыць пра фотаздымкі.


Калі?

 

Раз на тыдзень, па чацверах, а 18:00, пачынаючы з 15 кастрычніка.


Дзе?

 

вул. Ціміразева, 10/1, офіс 32 (бізнэс-цэнтр Аўгустоўскі, каля крамы «Еўраопт»)


Як запісацца?

 

Каб запісацца, неабходна запоўніць электронную форму.


Ёсць пытанні?

 

Будзем радыя адказаць! Тэлефануйце +375 33634 10 41