Кінолаг і сабака-выратавальнік з Гродна патрапілі ў тройку лепшых у краіне і выйгралі мяшок корму

|

Усяго ўдзельнічала восем кіналагічных разлікаў (адзін разлік складаецца з выратавальніка і сабакі). Пухнатыя ўдзельнікі дэманстравалі паслушэнства і спрыт, уменне шукаць людзей у завалах і згубіўшыхся ў лесе, а таксама праходзілі элементы паласы перашкод.

 

Гарадзенка Альфа ўсе выпрабаванні прайшла паспяхова і разам з інструктарам заняла трэцяе месца. За гэта яна атрымала медаль, мяшок корму і адмысловыя “сабачыя” цацкі.

 

З Альфай “Твой стыль” пазнаёміўся яшчэ летам 2013 года, калі мы завіталі да выратавальнікаў з нагоды іх свята. З іншым сабакам-выратавальнікам па мянушцы Рамэа мы сустрэліся ўжо ў гэтым годзе. Ён паказаў нам, як умее выцягваць з вады тонучых.