На “Гродна Азот” пачалі будаваць новы цэх коштам у 200 млн долараў

|

Будаўнічыя працы на месцы старога цэху аміяк-1 пачаліся пасля таго, як у Гродна даставілі 50-мятровую калону для абсорбцыі нітрозных газаў. Зараз пад новы цэх азотнай кіслаты ладзяць штучную аснову ды арміруюць фундамент, піша Белта.

Долар у абменніках Гродна дасягнуў 22,2 тыс, еўра 24,3 тыс.

|

На біржавых таргах 21 студзеня долар і еўра рэзка выраслі ў цане адносна беларускага і расійскага рублёў. Долар падаражэў больш чым на 1500 рублёў.

Польская чыгунка канчаткова адмаўляецца ад цягнікоў у Гродна ў 2016 годзе

|

У сёлетнім раскладзе руху польскай чыгункі, які будзе дзейнічаць да сярэдзіны снежня, ужо дакладна не з’явяцца цягнікі Варшава-Гродна. Новае кіраўніцтва Міністэрства Інфраструктуры і Будаўніцтва вырашыла не пераглядаць рашэння сваіх папярэднікаў пра адмену спалучэння.

Парад планет пачаўся і прадоўжыцца цэлы месяц

|

Упершыню за больш чым 10 гадоў можна ўбачыць парад планет у небе над Беларуссю. Прыкладна за гадзіну да світанку Меркурый, Венера, Марс, Юпіцер і Сатурн, пяць самых яркіх планет, выстраяцца ў адзін шэраг з поўначы на ўсход і будуць заўважны нават для няўзброенага вока. Назіраць рэдкую астранамічную з’яву можна ад 20 студзеня да 20 лютага, паведамляе Phys.org.

Тым часам у Гродне: 20 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

20 студзеня Вольф Месінг першы раз выступаў у Гродне, а ў ЗША Джон Кенэдзі стаў 35-м прэзідэнтам.

Непаўнагадовы расіянін спрабаваў нелегальна патрапіць у Літву да каханай дзяўчыны

|

17-гадовы хлопец з Новасібірскай вобласці 18 студзеня спрабаваў прабрацца праз беларуска-літоўскую мяжу. Пра яго паведамілі смаргонскім пагранічнікам мясцовыя жыхары.

Да 2025 года колькасць жыхароў Скідзеля можа павялічыцца з 10 да 17 тыс. чалавек

|

Межы і жыллёвы фонд горада пашырыцца, з’явяцца новыя вытворчасці. Генеральныя планы гарадоў-спадарожнікаў зацвердзіў 18 студзеня 2016 года прэзідэнт Беларусі, піша Белта.

Тэатр лялек збярэ закаранелых рамантыкаў у Дзень закаханых

|

Паўдзельнічаць у конкурсах, схадзіць на “хуткія спатканні”, паваражыць на будучыню і нават наведаць ЗАГС змогуць госці Тэатра лялек у Дзень закаханых. На імпрэзу, што адбудзецца 14 лютага, запрашаюць выключна “закаранелых рамантыкаў” ва ўзросце 16+. 

Тым часам у Гродне: 19 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

19 студзеня ў Гродне адкрылася жаночая гімназія і пачалі выдаваць газету “Гродненские губернские ведомости”, а кампанія General Motors першай у свеце пачала вытворчасць дзізельных рухавікоў.

Ад Чэхіі праз Клайпеду да Гродна: “Вежа” для “Азота” дастаўлена да месца прызначэння

|

Вежа даўжынёў ў 50 метраў, вагою 166 тон і коштам каля 3 мільёнаў еўра амаль тыдзень ехала да пункта прызнажэння – гарадзенскага аб’яднання “Азот” ад літоўскай Клайпеды. Вечарам 19 студзеня  груз быў дастаўлены ў горад.