Тым часам у Гродне: 20 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

У нас


20-21 студзеня 1927 у зале “Макабі” па вуліцы Маставой №2 упершыню ў Гродне адбыліся сеансы знакамітага Вольфа Месінга (1899-1974).

 

Вуліца Маставая з відам на кармеліцкі касцёл. Пачатак ХХ ст.

 

“Макабі” – яўрэйскі спартыўны клуб Гродна. Апроч залі на Маставой, клуб меў спартыўную пляцоўку ў скверыку за сучасным гандлёвым домам “Баторыя”.

У Гродне тых часоў існавалі таксама спартыўныя клубы “Крэсовія”, “Лехія”, “Стралец”, “Крафт” і “Хасмамея”.

 

Вольф Месінг нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў мястэчку Гура-Кальварыя недалёка ад Варшавы. З юнацтва браў удзел у нумарах ілюзіяністаў у польскіх брадзячых цырках, а пасля асвоіў “эстрадную тэлепатыю”.

 

 

У Гродне Вольф Месінг пазней быў не аднойчы і з розных нагодаў. У 1940 – сядзеў у гарадзенскай турме, у 1969 (як мінімум) двойчы выступаў з канцэртамі ў абласным цэнтры і аднойчы ў Індуры. У Гродне канцэрты праходзілі ў Доме палітасветы і ў Палацы культуры тэкстыльшчыкаў. Ёсць меркаванне, што ў Доме афіцэраў Месінг таксама выступаў.

 

У Індуры канцэрт адбываўся з нагоды 8 сакавіка ў новым на той час Доме культуры. А заманіў сюды сусветную знакамітасць дэпутат сельсавета і старшыня вядомага на ўсю краіну калгаса “Авангард” Пётр Дзеньшчыкоў.

 

У свеце


У гэты дзень  ў 1265 годзе першы раз быў сабраны англійскі парламент, у 1941 – брытанскія войскі акупавалі Ганконг, у 1921 — прынята першая канстытуцыя Турцыі, а ў 1961 — Джон Кенэдзі стаў 35-м прэзідэнтам ЗША.

 


Чытай больш: 


Тым часам у Гродне: 19 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

Тым часам у Гродне: 15 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

Тым часам у Гродне: 4 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету


Тым часам у Гродне: 8 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету



Паводле Гістарычнага календара Віктара Саяпіна і wikipedia.org