У чаканні бязвізавага рэжыму

|

Усе ўнутраныя працэдуры ў Літве ўжо скончаныя, цяпер літоўскі бок чакае адказу з Беларусі.

Э. Багдонас мяркуе, што ў найбліжэйшым часе ўсё вырашыцца. “Хочацца, каб да лета ўжо была падпісаная дамова”, – адзначыў ён.

Спрэчнай справай застаецца няроўнасць беларусаў і літоўцаў: грамадзянін Беларусі зможа ў’ехаць у Літву маючы толькі пашпарт і ідэнтыфікацыйную картку – больш ніякага кантролю не прадугледжваецца.

А вось госцю з Літвы ў пашпарт будзе ставіцца штамп. Таму літоўцы жадаюць роўных умоваў.

Падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі спадар Багдонас паведаміў таксама, што Літва зацікаўленая ў распрацоўцы сумесных антыкрызісных праграм, супрацоўніцтве ў межах “Усходняга Партнёрства” і развіцці еўрарэгіёна “Нёман”.

Паводле БелаПАН