Парад планет пачаўся і прадоўжыцца цэлы месяц
Дадатковай атракцыяй парада стане падарожжа Месяца праз лінію планет. Ад 28 студзеня па 7 лютага спадарожнік Зямлі пройдзе кожную з іх па чарзе. Каб пабачыць такі выгляд начнога неба, астаномы раяць выскакаць з ложка перад усходам сонца ў наступныя дні:
28 студзеня – Месяц побач з Юпіцерам;
1 лютага – Месяц (у фазе апошняй чвэрці) побач з Марсам, а ў наступную раніцу трохі ніжэй яго;
4 лютага – паўмесяц побач з Сатурнам;
6 лютага – Месяц побач з Венерай;
7 лютага – тонкі ражок Месяца будзе ніжэй Меркурыя.
Лінія, па якой выстраіліся планеты, мяжуе з адным з самых вядомых задыякальных сузор’яў – Скарпіёнам. Зорка, каторую можна пабачыць паміж Марсам і Сатурнам гэта Антарэс, каторы лічыцца сэрцам Скарпіёна, а па чырвонаму адценню святла супернічае з Марсам.
Паводле спецыялістаў, найлепш назіраць парад планет на адкрытай мясцовасці за межамі горада, каб не заміналі дым ці гарадское асвятленне.
Наступным разам лінію з пяці планет можна будзе пабачыць у нашым небе ў жніўні.