Тэатр лялек збярэ закаранелых рамантыкаў у Дзень закаханых
Традыцыю адзначаць Дзень святога Валянціна адмысловай імпрэзай прадоўжаць і сёлета. Лялькі, танцы і музыка будуць суправаджаць гасцей тэатра напрацягу цэлага вечара.
Дзень закаханых у Тэатры лялек: свабодныя абдымашкі, ЗАГС і прапанова рукі і сэрца
Самым “закаранелым рамантыкам” арганізатары раяць пачаць падрыхтоўку да свята загадзя. Напрыклад – скласці прапанову рукі і сэрца для каханай дзяўчыны і даслаць на адрас тэатра да 5 лютага. Тады ў Дзень закаханых будуць усе ўмовы зрабіць гэту прапанову такой, ад каторай немагчыма адмовіцца. Таксама маладыя рамантыкі могуць зрабіць падарунак сваім бацькам, і выйграць для іх пару білетаў на прадстаўленне. Для гэтага трэба толькі даслаць у тэатр рамантычную гісторыю знаёмства і кахання вашых мамы і таты.
Новая інфармацыя пра падрыхтоўку да свята будзе з’яўляцца на старонцы імпрэзы.