Гарадзенцаў запрашаюць далучыцца да назалежнага грамадскага назірання за выбарамі

|

Інфармацыйная сустрэча праекта “Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка” пройдзе ў Гродне 6 сакавіка. На ёй можна будзе даведацца больш пра магчымасці назірання за мясцовымі выбарамі, што пройдуць ужо 23 сакавіка.

Выстава фотаздымкаў польскага архітэктара адкрыецца ў “Крызе”

|

Фатаграфія – шматгадовае хобі Анджэя Вальчака, які ператварае здымкі ва ўнікальныя мастацкія кампазіцыі. Ягоныя працы экспанаваліся на выставах у Кракаве, Варшаве, Лодзі, Згежу, Празе, Львове, Кіеве і Хюнфэльдзе.

6 сакавіка выстава Вальчака адкрыецца ў гарадзенскай галерэі “Крыга”.

Гарадзенцы сталі радзей звяртацца ў аблвыканкам і мясцовыя органы ўлады

|

У 2013 годзе зарэгістравана 26 044 зваротаў грамадзян, прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы Гродзенскай вобласці. Гэта на 13.6% менш, чым у 2012 годзе.

Гродзенскі клуб аўтааматараў запрашае сустрэць вясну на трасе

|

1 сакавіка клуб “Полный привод” сумесна з ДАСААФ ладзіць адразу некалькі аматарскіх турніраў побач з палігонам “Крынічнае” ў раёне Гожы.

17-гадовы гарадзенец скраў і прадаў аўтамабіль прыяцеля

|

Калі яго злавілі, казаў, што грошы хацеў аддаць маці ўладальніка аўто.

Замежныя кіроўцы вінаватыя ў 20% смяротных аварый у Гродзенскай вобласці

|

Вялікая колькасць транзітнага транспарту з боку літоўскай і польскай мяжы стварае пагрозу бяспецы руху на дарогах Гарадзеншчыны.

У Лідзе ідзе чэмпіянат Еўропы па футболе сярод ксяндзоў (фота)

|

170 каталіцкіх святароў з 13 еўрапейскіх краін сабраліся ў Лідзе на чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе. Беларусь ужо забяспечыла сабе месца ў чвэрцьфінале.

Бліжэйшай ноччу будзе перакрыты рух на частцы вуліцы Кірава

|

З-за рамонтных прац на скрыжаванні вуліц Кірава і Васілька будзе зачынены рух з 22.00 26 лютага да 6.00 27 лютага. Аднак, гэта не будзе тычыцца аўтобусаў і тралейбусаў.

Гродзенская духоўная семінарыя запрашае на беларускую паэтычную вечарыну

|

Творчая вечарына “Вялікдзень з беларускай паэзіяй” запрашае тых, хто цікавіцца беларускай культурай у кантэксце хрысціянства.

Іна Соркіна прачытае адкрытую лекцыю пра беларускія мястэчкі

|

Лекцыя Мястэчкі ў гістарычнай прасторы Беларусі адбудзецца 28 лютага ў галерэі “Крыга”.