Гродзенская духоўная семінарыя запрашае на беларускую паэтычную вечарыну

|

Вечарына адбудзецца 2 сакавіка ў зале імя Яна Паўла ІІ (будынак Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі, вул. Парыжскай Камуны 1).

У праграме даклады паэткі Дануты Бічэль і прафесара ГрДУ Івана Траццяка.

Дыяцэзіяльная капэлла “Саntate Domino” на чале з Генрыхам Давідовічам аздобіць сустрэчу сваім  спевам, а студэнты і валанцёры Каталіцкага партала Гродзенскай дыяцэзіі прачытаюць вершы беларускіх аўтараў. Да вечарыны рыхтуецца выстава-продаж серыі паштовак, зробленых валанцёрамі-дызайнерамі grodnensis.by, пад назвай “Вялікдзень з беларускімі паэтамі” і экспазіцыя гістарычных паштовак з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.

 

На вечарыну запрошаныя біскуп Аляксандр Кашкевіч, біскуп Юзаф Станеўскі, прадстаўнікі Беларускай праваслаўный царквы.

 

Пачатак а 18-ай гадзіне.

Уваход вольны.