Гродзенскі клуб аўтааматараў запрашае сустрэць вясну на трасе

|

Свае сілы на незвычайных трасах змогуць паспрабаваць уладальнікі пазадарожнікаў  і звычайных аўто.

Упершыню падрыхтаваная траса спецыяльна для гарадскіх машын з нізкай пасадкай.

Пазадарожнікі будуць спаборнічаць у катэгорыях “Супер-8” – для жанчын-кіроўцаў, і “Масленіца” – для ўсіх ахвотных.

Асобны турнір рыхтуецца для квадрацыклаў.


Рэгістрацыя ўдзельнікаў – 1 сакавіка 9.30.

Пачатак заездаў – 11.00.


Здымак Ігара Бублікава autogrodno.by