“Талакой і грамадой: як наладзіць адносіны бізнэса з культурай?”

|

Буйныя кампаніі, сярэднія фірмы і нават асобныя бізнэсоўцы часта атрымліваюць просьбы ахвяраваць грошы, дапамагчы будаўнічымі матэрыяламі, бясплатна прадаставіць памяшканне, стаць спонсарам фестывалю. З-за колькасці такіх “лістоў шчасця” часам проста немагчыма вызначыцца, што рабіць, што адказаць, каму аддаць перавагу.

Mirum Music, Open’er і Zaxidfest: на якія фэстывалі з’ездзіць гарадзенцу ў Беларусі і да суседзяў

|

Мы сабралі вялікі спіс летніх фестываляў на любы густ і кашалёк. Сярод іх опэн-эйры ў Беларусі, Польшы, Украіне і Расіі. Для тых, хто застаецца ў Гродне, мы таксама знайшлі, куды схадзіць летам.

Фестываль aDNaK! запрашае на адукацыйную праграму 30 чэрвеня

|

Аргкамітэт Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных – прафесіяналаў і аматараў – на адукацыйнай праграме Фестывальнага дня, які пройдзе 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе “Корпус 8” (г. Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8).

Дзе гарадзенцы ўжо 1 ліпеня змогуць зняць новыя грошы?

|

Некалькі беларускіх банкаў ужо паведамілі сваім кліентам пра тое, дзе 1 ліпеня яны змогуць зняць новыя грошы. Нагадаем, у першыя дні пасля дэнамінацыі банкноты без нулёў плануюць загрузіць у кожны трэці банкамат. Да 1 кастрычніка 2016 года на новыя грошы пяройдуць усе без выключэння банкаматы. 

Мінак з бутэлькай віна ў руках патрапіў пад колы аўтамабіля. Раней яго пяць разоў каралі як п’янага пешахода

|

З траўмамі  галавы і пераломам нагі  пацярпелы на праспекце  Янкі Купалы пешаход быў шпіталізавалі, паведамляе ДАІ Гродна 22 чэрвеня.  Пры наяўнасці ў зоне бачнасці двух рэгуляваных пешаходных пераходаў мужчына з бутэлькай віна ў руках перабягаў праезную частку па-за іх межамі.

Інтэрактыўная мапа веламаршрутаў і веладарожак ствараецца на Гарадзеншчыне

|

Пра гэта  паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. На мапу наносяцца ўсе веласцежкі і веламаршруты рэгіёну, а таксама аб’екты спадарожнай інфраструктуры – паркоўкі для ровараў, пункты пракату, спецыяльныя крамы, майстэрні, месцы грамадскага харчавання і найбольш цікавыя турыстычныя аб’екты.

Горад засынае, прачынаецца мафія: Як гуляць у мафію і перамагчы

|

У цэнтры адпачынку і развіцця “Партал” 18 чэрвеня прайшоў дзень адкрытых дзвярэй прысвечаны гульні “Мафія”. На сустрэчы можна было навучыцца гуляць і даведацца пра гарадзенскія клубы мафіі. А мы сабралі парады ад вядоўцаў, як перамагчы ў гульні ў ролі мірнага жыхара і мафіі.

У Гродне пройдзе турнір па камп’ютарнай картачнай гульні Hearthstone

|

Турнір адбудзецца 26 чэрвеня ў 12.00 у цэнтры развіцця і адпачынку “Партал”. Рэгістравацца можна да 24 чэрвеня. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы і магчымасць удзельнічаць у наступных этапах.

Пачаўся прыём заявак на бясплатныя візы на фестываль “Басовішча”

|

Арганізатары маюць 200 візаў для беларусаў. Бясплатна іх атрымаюць усе ва ўзросце да 25 гадоў. Для старэйшых візу зробяць за паўцаны – 30 еўра. Заяўкі прымаюцца да 24 чэрвеня.

Наступным разам – праз паўстагоддзя. Астранамічнае лета пачалося з клубнічнай поўні

|

Сонцастаянне і поўня супалі ўначы 21 чэрвеня. Назіраць поўню ў самую кароткую ноч года беларусы маглі ад 01:34. Мінулым разам такое супадзенне здаралася 30 гадоў таму, наступным разам сонцастаянне і поўня прыдуцца на адны суткі толькі праз 46 гадоў, у 2062 годзе.