Мінак з бутэлькай віна ў руках патрапіў пад колы аўтамабіля. Раней яго пяць разоў каралі як п’янага пешахода

|

 

У шчыльным патоку машын кіроўца “Citroen” ехаў з дачы ў левай паласе ў напрамку вуліцы Гая.

 

“У адзін з момантаў руху я ўбачыў, што з процілеглага боку дарогі на маю паласу руху бяжыць мужчына ў хуткім тэмпе. Пры гэтым ён быў трохі сагнуты”, – распавёў ён пазней.

 

Кіроўца ўдакладніў, што заўважыў пешахода ў раёне разметкі, якая падзяляе супрацьлеглыя патокі транспарту. Дадаў, што ўвесь час глядзеў праз лабавое шкло, галаву не паварочваў і быў вельмі засяроджаны. Са словаў кіроўцы, пабачыўшы пешахода, ён з’ехаў управа, тармазіў, але пазбегнуць наезду не змог.

 

Пра пацярпелага вядома, што раней ён пяць разоў караўся як п’яны пешаход, апошні раз сёлета  ў сакавіку.