Ідзе набор удзельнікаў на трэнінг па сацыяльных правах у Грузіі
ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” запрашае актыўных маладзёнаў паўдзельнічаць у міжнародным трэнінгу “When Social Meets Rights”, які адбудзецца з 24 па 31 траўня ў Кабулеці (Грузія). Трэнінг адбудзецца ў межах праграмы Еўрасаюза “Моладзь у дзеянні”.