Гарадзенец сур’ёзна пацярпеў у часе выбуху ў Сакулцы
Выбуховай хваляй цалкам разбурана 6 гаражоў, пашкоджаны гаражы насупраць.
Моцныя пашкоджанні атрымаў транспарт, які знаходзіўся ў гаражах.
На месцы выбуха знойдзены 22-гадовы беларус, паводле папярэдняй інфармацыі – жыхар Гродна.
Яго заваліла абломкамі гаража, а побач сгарэў аўтамабіль.
Выратавальнікі выцягнулі хлопца з вагню і на верталёце даставілі ў апёкавы цэнтр.
Разглядаецца 2 прычыны выбуху: узгаранне пароў бензіну альбо газу.
У гаражы захоўвалася шмат каністраў, мяркуецца, што гэта было кантрабанднае паліва з Беларусі, якое ў момант выбуху маглі пераліваць.
Знойдзеныя сляды таго, што перад выбухам кіроўца выкруціў элементы з газавай устаноўкі.
На месцы выбуху працуе паліцыя, пракуратура вядзе разбіральніцтва.
Здымкі і відэа isokolka.eu і Martyna Tochwin, wspolczesna.pl