Непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы з’явіцца спартовы кемпінг

|

Побач ужо працуе гатэль і кавярня “Родник” гэтага ж інвестара.

Паводле праектнага эскіза, кемпінг размесціцца на плошчы 4 га і будзе складацца з 13 аднамясцовых і 4 двухмясцовых дамкоў.

 

Плануецца будаўніцтва ўніверсальнай залы для заняткаў рознымі відамі спорту, які зможа прыняць спаборніцтвы найвышэйшага ўзроўню.

Будуць абсталяваныя адкрытыя валейбольная і баскетбольная пляцоўкі, гульнёвыя пляцоўкі для дзяцей, стаянкі для аўтатранспарту.

 

Інвестар мяркуе, што месца адпачынку будзе запатрабаваным для правядзення збораў і спаборніцтваў, а таксама сярод турыстаў.

 

Эскіз праекта змешчаны для абмеркавання ў фае Гродзенскага райвыканкама.

 

Паводле http://www.belta.by

Здымак http://www.swedenhome.ru