Тыдзень пачаўся лабавым сутыкненнем з смяротным зыходам

|

На 113-ым кіламетры аўтадарогі “Мінск-Гродна” сутыкнуліся аўтацягнік “ДАФ” і грузапасажырскі мікрааўтобус “Івека”.

 

Кіроўца мікрааўтобуса спрабаваў пазбегнуць сутыкнення, але не здолеў.

Фургон папросту падмяў пад сябе машыну.

 

23-гадовы кіроўца і 21-гадовая пасажырка, гандлёвыя прадстаўнікі адной з фірм, загінулі на месцы.

 

Кіроўца фуры – польскі дальнабойшчык – трапіў у хірургічнае аддзяленне Іўеўскага шпіталя.

Ён, пераехаўшы праз мяжу, кіраваўся ў бок Мінска і, хутчэй за ўсё, заснуў за рулём.Тлумачэнняў пакуль даць не можа: мае шматлікія траўмы галавы і рук, пракусіў язык.

 

Беларуская ДАІ раней прыцягвала да адказнасці вінаватага ў аварыі кіроўцу за перавышэнне хуткасці больш чым на 20 км/г.

 

Паводле http://gaigrodno.by