У Гродна едзе Дзед Казімір – 68-гадовы дзіджэй і сімвал Мінска

|

Яскравы сталічны персанаж, які доўгі час звяртаў на сябе ўвагу мінакоў у ваколіцах Нямігі, тры гады таму вырашыў стаць дзіджэем. Зараз ён рэгулярна выступае ў клубах, а 27 лютага прыедзе ў Гродна.

У польскім замку-цёзцы Гродна шукаюць скарбы гітлераўцаў

|

Новыя даследаванні пачаліся 21 лютага ў замку Гродна, што ў Сілезіі. Іх праводзіць каманда польскага часопіса пра пошукі скарбаў “Odkrywca”. Ёсць меркаванне, што ў гэтым замку ў Савіных Гарах немцы ў канцы вайны маглі схаваць золата, піша Radio Wroclaw.

Дзень роднай мовы ў Гродне: вечарына ў “Краме Ц” і свята на “МоваНанова”

|

У нядзелю, 21 лютага, у “Краме Ц” можна будзе паўдзельнічаць у літаратурнай вечарыне з паэтам Алесем Плоткам, пагуляць у беларускамоўныя настолкі, паглядзець кіно на мове і проста выпіць чаю з сябрамі. У панядзелак гарадзенцаў таксама чакаюць вершы і настольныя гульні, а яшчэ віктарына, прысмакі і шмат пазітыву.

Гродна ў Instagram: горад у канцы зімы

|

Мяккая зіма заканчваецца, але нават у брудных лужынах адлігі гарадзенцы могуць заўважыць прыгажосць ды запосціць яе ў Instagram. Хочаце, каб і вашыя здымкі патрапілі ў рубрыку? Пазначайце іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.

Гарадзенскі аэравакзал знутры: што ўлады хочуць прадаць за адну базавую

|

Недабудаваны аэравакзал ля Гродна чарговы раз не знайшоў новага гаспадара – на аўкцыён ніхто не заявіўся. Велізарная будыніна прадаецца ўсяго за 10 долараў, але стан будоўлі адпужне нават самых смелых.

Санаторыі Гарадзеншчыны пачнуць прымаць групы Польшчы

|

Санаторыі Гродзенскай вобласці пачнуць прымаць на адпачынак арганізаваныя групы з Польшчы ў маі бягучага года. Адпаведныя дамовы паміж здраўніцамі і польскімі турфірмамі падпісаныя ў Гродна 19 лютага, піша БЕЛТА. Пакое паведамленне зрабіў начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Анатоль Ганчар.

Жыхарка Гродна спрабавала пералічыць у Афрыку фальшывыя дзве тысячы даляраў

|

Раніцай 13 лютага 46-гадовая жыхарка Гродна спрабавала пералічыць у Афрыку фальшывыя дзве тысячы долараў. У адным з банкаў горада жанчына перадала касіру валюту для пераводу ў адну з афрыканскіх краін, паведамляе  БЕЛТА.

 

Фестываль фокуснікаў і майстар-класы па танцах і мылаварэнню: куды пайсці ў Гродне на ўікенд 19-21 лютага

|

Самае чаканае мерапрыемства тыдня – фестываль фокуснікаў “Magic Show”. Там выступяць фокуснікі з Італіі, Польшы, Літвы, Беларусі, Расіі і Украіны. Таксама можна завітаць у гарадзенскія бары і паслухаць хіп-хоп, фанк і паглядзець на выступы ілюзіяністаў.

Уладзімір Краўцоў пастраляў з пісталета, аўтамата, снайперскай вінтоўкі і гранатамёта

|

Уладзімір Краўцоў, Сямён Шапіра ды іншыя кіраўнікі абласцей ды іх намеснікі сабраліся 18 лютага пад Мінскам, каб папрактыкавацца ў валоданні агнястрэльнай зброяй. Заняткі праходзілі ў межах двухдзённых збораў па тэрытарыяльнай абароне, піша Белта.

Гродна кажа “не” самабуду

|

Забудову, што была без дазволу ўзведзена апошнім часам ў Гродне, будуць зносіць, піша БЕЛТА. Аб гэтым 18 лютага паведаміў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна Іван Курман. У гэтым раёне будзе дэмантавана два незаконна збудаваных аб’екты, у Кастрычніцкім раёне – адзін. Праводзіць работы па разборцы самабудаў  парушальнікаў абавязалі за свой кошт.