Гарадзенскі аэравакзал знутры: што ўлады хочуць прадаць за адну базавую

|

Набліжаючыся да будынка, можна адразу зразумець, чаму пакупнікоў няма. Недабудаваныя лесвіцы, адсутнасць вокнаў і дзвярэй, паветраводы валяюцца на падлозе. Каб скончыць будынак або дэмантаваць яго і пабудаваць штосьці з нуля трэба вялікія сродкі і шмат часу.

 

Пры ўхаходзе на тэрыторыю аэравакзалу вісяць забараняючыя таблічкі, аднак размаляваныя сцены сведчаць аб тым, што гэта месца час ад часу наведваюць аматары экстрыму.

 

Па ўсім будынку сустракаюцца намаляваныя стрэлкі, пазначаныя кропкі “А” і “Б”, словы “старт” і “фініш”, а слупы абвязаныя стужкамі з надпісам “Laserwar”. Відаць, тут час ад часу збіраюцца аматары пэйнтболу альбо страйкболу. Можа быць, будынак варта наогул ператварыць у палігон для аматараў стралялак?

 


 

Аэравакзал пачалі будаваць у 1985 годзе, але хутка фінансаванне спынілася, а потым разваліўся Савецкі саюз і аб’ект ператварыўся ў даўгабуд пасярод поля. Зараз патэнцыйны пакупнік павінен распрацаваць будаўнічы праект цягам двух гадоў.

 

Самалёт з Бермудаў, абеды з “Вены” і экзамены ў Англіі: адзін дзень з жыцця Гродзенскага аэрапорта