У польскім замку-цёзцы Гродна шукаюць скарбы гітлераўцаў
Удзельнікі экспедыцыі збіраюцца праверыць з дапамогай геарадара, ці ёсць у замку невядомыя раней падзямеллі. Калі штосьці атрымаецца знайсці, наступным крокам будзе выкананне некалькіх свідравін.
Гісторыя замка Гродна цягнецца больш за сем стагоддзяў, але найбольш уражваюць чуткі пра цяжкія скрыні, якія сюды прывезлі ў канцы вайны. Замак ужо даследавалі некалькі разоў, але гіпотэзы пра скарбы не пацвердзіліся.
Нават калі нацысты не хавалі тут нічога, даследаванні маюць істотнае значэнне, бо замак не мае дакументацыі, невядома, якія хады і падзямеллі ён мае.
З-за ідэнтычнай назвы з беларускім горадам, часам узнікае блытаніна са старымі фотаздымкамі і паштоўкамі. Некаторыя пачынаюць лічыць, што фота сілезійскага замку – гэта фота замка ў Гродне на беразе Нёмана.
Фота radiowroclaw.pl