Гарадзенец перавозіў 80 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт

|

Супрацоўнікі Аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і РАУС затрымалі яго ў Барысаўскім раёне.

Партыя цыгарэт беларускай вытворчасці, якую знайшлі ў аўтамабілі “Івеко”, каштуе амаль 640 мільёнаў рублёў.

У Гродне магчымыя заторы з-за заканчэння вучэнняў

|

Учора на Гожскім палігоне пад Гродна скончылася беларуская частка сумесных з Расіяй стратэгічных вучэнняў «Захад 2013». Сёння ваеная тэхніка будзе вяртацца ў вайсковыя часткі горада, таму пасля 11.00 рух па некаторых вуліцах будзе ўскладнены.

Лукашэнка і Пуцін адляцелі ў Калінінград

|

У апошні дзень стратэгічных вучэнняў “Захад-2013” прэзідэнты Беларусі і Расіі наведалі Гожскі палігон ля Гродна, пасля чаго адправіліся ў Калініградскую вобласць, на расійскі палігон Хмелеўка.

Прылёт Пуціна заблакаваў рух у Гродне

|

Яшчэ напярэдадні прыезду ў Гродна прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, на вуліцах горада можна было заўважыць значна большую чым звычайна колькасць супрацоўнікаў міліцыі. Сёння ж некалькі важных вуліц на шляху з трасы М6 да Гожскага палігона было перакрыта наогул. Забаронены быў уезд і выезд са двароў, ля гіпермаркета АЛМІ вызвалілі ад транспарту амаль усю паркоўку.

Прылёт Пуціна ў Гродна адкладаецца з-за непагадзі

|

Расійскі прэзідэнт павінны быў прыбыць у Гродна ў 10.30, а ў 11.10 быць ужо на Гожскім палігоне.

Пакуль Пуціну перашкаджае туман, з-за якога гродзенскі аэрапорт не прымае самалёты.

Лукашэнка і Пуцін разам наведаюць Гарадзеншчыну

|

26 верасня яны плануюць удзельнічаць у сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі “Захад-2013”.

Гарадзенцам раскажуць, што такое “ДОМ”

|

Вядомы еўрапейскі харэограф Бэна Ворхам паставіў у Беларусі спектакль з выхаванцамі дзіцячага дома і прафесійнымі танцоўшчыкамі. Гарадзенцы змогуць пабачыць яго 27 верасня ў Драмтэатры.

Прэзентацыя кнігі Юрыя Гардзеева “Тапанімія старажытнай Гародні (XII-XVIII стст.)”

|

26 верасня ў Гродне пройдзе прэзентацыя кнігі, аўтарам якой з’яўляецца гарадзенец Юры Гардзееў, габілітаваны доктар гістарычных навук, ад’юнкт Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага універсітэта.

Другі кірмаш аргразвіцця запрашае ўдзельнікаў

|

Кірмаш, які збярэ некамерцыйныя арганізацыі ды кансультантаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, пройдзе 1 лістапада ў Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў. Арганізацыі і адмыслоўцы-кансультанты ў пытаннях аргразвіцця яшчэ маюць час, каб падаць заяўку на ўдзел.

Фермер з Мастоўскага раёна забяспечыў састарэлых гарадзенцаў бясплатнай бульбай

|

Бясплатную гародніну, вырашчаную на палетках фермерскай гаспадаркі, раздалі ў Гродне дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.