У Гродне магчымыя заторы з-за заканчэння вучэнняў
Калона плануе выехаць з палігона каля 11.00. Яна мае рухацца па вуліцах Горкага, Дубко, Брыкеля, праз кальцавую да вуліцы Кляцкова ў кірунку Вішняўца. Па шляху калоны мае быць перакрыты рух.
Учора, 26 верасня, аўтамабільны і нават пешаходны рух у горадзе быў таксама часткова паралізаваны – ДАІ расчысціла дарогу для Уладзіміра Пуціна, які прыляцеў у Гродна на заключны этап вучэнняў (глядзі здымкі ніжэй).
Крыніца: s13.ru
Здымкі Яна Лялевіча