Сціплае святкаванне
У Гродна 25-га сакавіка мінакам раздавалі сцяжкі і ўлёткі, як напамін пра свята. Ніякіх падзей, накшталт мітынгаў, пікетаў ці сходаў у горадзе не назіралася. Па ўсім вядомай прычыне.
У Гродна 25-га сакавіка мінакам раздавалі сцяжкі і ўлёткі, як напамін пра свята. Ніякіх падзей, накшталт мітынгаў, пікетаў ці сходаў у горадзе не назіралася. Па ўсім вядомай прычыне.
Аператыўнікі Лідскага памежнага атрада затрымалі аўтамабіль «Мерсэдэс», у якім знаходзілася больш за 80 пластыкавых 5-літровых бутляў з кантрафактным спіртам на суму каля Br6,5 млн.
Чатыры званы рознай велічыні знойдзеныя падчас правядзення земляных работ па будаўніцтву кацельні ўчастковай бальніцы ў вёсцы Забалаць Воранаўскага раёна. Жыхары Забалацця сцвярджаюць, што званы бронзавыя, прычым самы вялікі з іх – вагай каля тоны – яшчэ не знойдзены. На званах ёсць памятны надпіс і год – 1817.
Група «J:морс», завяршыўшы працу над сваім новым альбомам, які атрымаў назву «Аквамарын», плануе правесці ў красавіку канцэрты ў Гродна і Слоніме.
Нягледзячы на даволі складаныя ўмовы надвор’я, вяскоўцы і жыхары райцэнтраў ужо пераселі на веласіпеды. У выніку: ў трох дарожна-транспартных здарэннях, якія адбыліся за апошнія дні ў Гродзенскай вобласці, загінула жанчына, а двое мужчын сур’ёзна пацярпелі.
Адкрыццё аддзялення гемадыяліза ў Ваўкавыскай гарадской бальніцы, якое адбудзецца сёння, прынясе вялізнае палягчэнне хворым не толькі Ваўкавыскага раёна, але і Слонімскага, Мастоўскага, Зэльвенскага, Свіслацкага і Бераставіцкага. Дагэтуль хворых, якім патрэбны апарат «штучная нырка», тройчы ў тыдзень вазілі ў Гродна.
Аб павелічэнні аб’ёмаў узаемнага таваразвароту шла гаворка на ўчарашняй сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Беларусі Анатоля Смірнова з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці.
Тэкст дыктоўкі будзе чытаць Зінаіда Бандарэнка, легендарная беларуская дыктарка. Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя асадкі і падарункі з лагатыпам дыктоўкі.
Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» Уключна па 25 сакавіка «Ларга Вінч. Пачатак» (баявік, Францыя), 20 сакавіка «Дарослая нечаканасць» (моладзевая камедыя, ЗША), 23 сакавіка «Вайна нявест» (рамантычная камедыя, ЗША), 24 сакавіка «Знак» (трылер, ЗША), 25 сакавіка «Ворагі» (Беларусь). Дзецям: 21-22 сакавіка «Прыгоды Аленкі і Яромы» (10.30). Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Космас» 20-23 сакавіка «Вяртанне мушкецёраў», […]
І вось, што засталося ад нашай офіснай прыбіральшчыцы: швабра ды кавалачак хлеба. Давялі арэндатары…